Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


шчыруе дзяўчына, павінна быць разам з тым будзённым, неадметным.

Вечарам, калі чакаюць свата[1], уся сям’я і парабкі адзеты больш ахайна, чым на працы. Трымаюцца ўсе разам, сядзяць, размаўляюць, нічога не робячы, апрача панны, якая ўвесь час снуе ад кутка да кутка, то прыбіраючы параскіданую тут і там вопратку, то перастаўляючы на паліцы посуд, то падмятаючы вугаль, што спадае з запаленай лучыны, і г. д. У гэты вось час і з’яўляецца, нарэшце, сват. Уваходзіць, становіцца пасярод хаты, кланяецца ва ўсе бакі, але ніхто на яго не звяртае ўвагі, асабліва дачка гаспадара, якая ў гэты час мітусіцца болей, чым звычайна. Сам гаспадар нерухома сядзіць у кутку насупраць дзвярэй (ганаровае месца) з задумлівым выглядам. Убачыўшы, што да яго падыходзіць сват, стрымана вітае яго, не кратаючыся з месца: «Сядзь у нас, суседзе, дома госць будзеш». — «Дзякуй, сядзелі дома, але што з таго будзе?

Наш бык
Да да вашай цялушкі прывык,
Каб даў бог даждаці
Вашую цялушку да нашага быка загнаці».

Тут гаспадар хутка ўскоквае з месца, бярэ свата пад руку і, паказваючы на кут, з асаблівай ветлівасцю запрашае садзіцца. Сват з ахвотай сядае на куце, а дзяўчына ў тую ж хвіліну хутка ўцякае з хаты — або да блізкай і добрай сваячкі, або, калі такой няма, да самай вернай сяброўкі і, расказаўшы ёй усё, вяртаецца з ёю дамоў, аднак ідзе назад не ў хату, а ў істопку[2]. Там яны шэпчуцца паціху, а ў гэты час гаспадар вядзе са сватам размову пра мэту яго прыходу. Сват пералічвае вартасці і маёмасць хлопца, за якога прапаноўвае дачцы гаспадара выйсці замуж, усяляк імкнецца давесці, якая б шчаслівая была дзяўчына, калі б выбрала

  1. Сват — важная ва ўсім вяселлі (як будзе відаць далей) асоба. Яго запрашае звычайна сям’я маладога; выбіраюць за свата гаспадара гадоў 40: маладзейшы не меў бы належнага аўтарытэту і паважнасці, а стары чалавек не здолеў бы выканаць абавязкі, якія патрабуе такая пасада, што вымагае надзвычай многа руху. Гэты гаспадар павінен быьц заможны, цвярозы, а да таго ж дасціпны і гаваркі. Такія людзі сярод сялян рэдка трапляюцца; здараецца часам, што аднаго такога чалавека запрашаюць сватам амаль на ўсе вяселлі, так што, бывае, уся вёска ўжо не хрышчоным імем і прозвішчам яго называе, а толькі сватам, дзяцей жа яго — свацюкамі: яны потым самі, забыўшы на сваё прозвішча, запісваюць новае ў інвентары, казкі і г. д.
  2. Істопка — так называецца кладоўка, дзе хаваюць гародніну, малако, такую слаўную сёння лапату, а таксама муку для штодзённага ўжытку, дзе мелюць на жорнах крупы і г. д.