Старонка:BNT.Viasielle abrad.djvu/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


[ШЛЮБНЫЯ ЗВЫЧАІ НА БЕЛАРУСІ Ў XVI СТАГОДДЗІ]

Запісаў Ян Ласіцкі

Шлюб бяруць так. Юнак, якому спадабалася якая-небудзь дзяўчына, пасылае трох-чатырох сваякоў да яе бацькоў, якіх яны пераконваюць аддаць дачку. Бацькі ж, каб яшчэ больш падахвоціць жаніха, гавораць, што нічога з гэтага не атрымаецца, выдумляюць сватам якую-небудзь сур’ёзную прычыну.

Жаніх, пацярпеўшы такую няўдачу, робіць цяпер інакш. Ён вырашае завалодаць дзяўчынаю сілай і падбірае для гэтага зручны момант.

І вось, калі дзяўчына выходзіць выпадкова з бацькоўскага дому, памагатыя жаніха, якія хаваліся ў засадзе, ловяць яе, чаго яна ніяк не чакае і таму не асцерагаецца, і перадаюць, як паляўнічыя здабычу, жаніху.

Пасля таго, як ён пазбавіць яе дзявоцкасці, ужо другія пасланцы жаніха дастаўляюць яе да бацькоў. Пасланцы часткова прызнаюць віну, але адначасова апраўдваюць учынак жаніха моцным каханнем.

Калі бацькі даюць, нарэшце, згоду, прызначаецца дзень вяселля. Але жаніху з нявестай нельга жыць разам, пакуль не адбылася публічная ўрачыстасць.

І вось каля адзінаццаці гадзін вечара пад гукі музыкі, пры святле паходняў жаніха і нявесту вядуць да храма. Да іх прыбыцця прывозяць сюды некалькі бочачак, поўных сікеры, мядовага віна і піва. Танцыючы, забаўляючыся, са смехам і крыкам госці абодвух полаў праводзяць добрую частку цёмнай ночы. А тым часам некаторыя ідуць па фламіна. Часцей за ўсё ходзяць да яго па некалькі разоў, але кожны раз дарэмна. Гэта таму, што бедалага-попік п’яны і не можа прачнуцца. А народ між тым водзіць карагоды. Нарэшце, не выцерпеўшы, сваякі жаніха ўрываюцца ў дом п’янага духоўніка, хапаюць яго і нясуць у храм, каб ён выканаў там неабходныя абрады. Ён жа, прыступаючы да сваіх прывычных абавязкаў, не можа стаяць на нагах і часта падае