Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як [салавейка ў ніцай] у лозе,
[Ў ніцай] у лозе ды ў калінінцы.
Ды стой, калінінка, не зыбліся,
Слаўны пане, ды развесяліся.
Выйдзі, выйдзі ды на ганачак,
Вынесь, вынесь нам падарачак.
Нашы дары невялікія:
Пачынальніку — чырвон злоты,
Нашым таварышам — па дзесятку,
А механосу — два-тры грошы,
А музыку горкая доля -
Кварта гарэлкі дзеля пасядзелкі,
І сыр белы дзеля галосу,
Пірог пшонны дзеля калосу.

59

Ідуць, гудуць валачэўнікі,
Віно ды віно ж маё зялёнае[1]!
Іграючы, спяваючы,
Слаўнага сяла пытаючы,
Слаўнага сяла, шырокага двара,
Шырокага двара пана Урбановіча.
Прыйшлі да пана, як да гетмана.
У панскім ганку, як у замку,
Панска брама падуняна,
Абгародка пазлачана.
У панскім ганку сталы стаяць,
Сталы стаяць цясовыя,
Пазасціланы абрусы сурвятовыя,
Паналіваны кубкі поўныя.
Панска жонка падвышона,
Панскія дзеткі, як у гародзе кветкі.
А ці дома, дома пане Урбановіч?
Хоць і дома, не акажацца -
У каморы на крэслечку
Умываецца, прыбіраецца.
Пойдзе ў поле жыта аглядаці.
Адзеў боты казловыя,
Адзеў шубу енатовую,
Адзеў шапку бабровую,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.