Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хор

Нашы дары невялікія:
Пачынальніку — чырвон злоты,
Яго дружыне — па грошыку,
Механосу — карэц яец,
А музыцы чы не добра доля?
Добрая доля — кварта гарэлкі.
Кварта гарэлкі — то для голасу,
А пірог пшонны — то для коласу.
Валачобнічкі — не дакучнічкі,
У год ходзіце, бога просіце.
Яны пяюць, як салавейкі,
Як салавейкі ў лузе на каліне.
Стой, калінка, стой, не хіліся,
Слаўная пані, развесяліся.

58

На вялікдзень на першы дзень
Валачэбнічкі збіраліся,
Збіраліся, рахаваліся,
Слаўнага пана да пыталіся:
— Да чы дома, дома, слаўны пане?
Калі дома, устань рана,
Устань рана, ўмыйся бела,
Ўмыйся бела, ўтрыся суха,
Надзень боты казловыя,
Падперажы пояс шаўковенькі,
Завяжы хустачку шчыразлотную,
Надзень шапку бабровую,
Надзень шубу атласовую,
Адчыні акно, паглядзі ў гумно,
Адчыні другое, паглядзі ў поле,
Што ў тваім полі дзіва дзеецца,
Дзіва дзеецца, жыта сеецца,
Сам бог ходзе, жыта родзе,
Жыта і пшаніцу, усякую пашніцу.
Што мовіла ядраное жыта слаўнаму пану,
Слаўнаму пану, пану гаспадару:
— Сядлай каня варанога,