Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шырэй-вышэй стагі на гумне,
А на тым гумне на Якавіным.
А патом таго сам пан Якаў
Па гумну ходзіць ды бога хваліць:
— Слава табе, вышняму богу,
Што ёсць з чаго піва варыць,
Піва варыць, сыту сыціць,
Во сыту сыціць, во гасцей паіць,
Ой, тых гасцей, валачобнікаў.
Валачобныя — людзі добрыя,
Яны год у год павалочацца,
Яны год у год на вялікадня.

54

Ці ўдому, ўдому пане гаспадару?
Да віно ж, віно зялёнае[1]!
Ой, хоць дома, не акажацца -
У панскія боты абуваецца,
Абуваецца, прыбіраецца.
Каня сядлае, у поле выязджае,
Поле аб’язджае, жыта аглядае.
Спаткалася Юр’я ў вароцечках:
— Куды едзеш, пане гаспадару?
— Еду ў поле жыта аглядаці.
— Вярніся ж дамоў, пане гаспадару,
Ужо тваё поле абгледжана.
На адной ніўцы ў трубу звілося,
А на другой там жнейкі жнуць,
Да жнуць жнейкі маладзенькія,
Іх сярпочкі залаценькія.
Густа-густа зор на небе,
Гусцей таго снапоў у яго.
Высок-высок месяц на небе,
Вышэй таго гумно яго.
Дай жа божа, пане гаспадару,
З поля звесці і ў торпы злажыці.
У торпаах укладна, на таку ўмалотна,
У арудах прысыпна, у печы прысушна,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.