Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зайдзем, зайдзем к пану Івану.
А ці дома, дома пане Іване?
Хоць ён жа дома, не акажацца -
У новай каморы прыбіраецца,
Адзяе майтачкі гарнатовыя,
Адзяе боцікі ўсё казловыя,
Адзяе шубачку сабалёвую,
Адзяе шапачку ўсё бабровую,
Выводзіць каня вараненькага,
А кладзе сядло залаценькае.
Садзіцца, едзе ў роўнае поле,
Ў роўнае поле ды к свайму жыту.
А яго жыта ядраністае,
Ядраністае, каласістае.
К адной мяжы нахілілася,
Свайму гаспадару пакланілася.
Песенька спета напроці лета,
А будзь жа весел, як вясна красна,
А будзь жа ціхі, як ціха лета,
А будзь жа багаты, як багата восень.
А ты, гаспадынька, ўсё дагадайся:
Скавародку — ў печ, па яечкі — ў клець,
Кусок сала пакрышыці,
А каўбаскаю абгарадзіці,
Кварту гарэлкі і сыр на талеркі.

53

А што ў полі рана гукала?
Рана гукала жыта густое.
Яно гукала чэснага мужа:
— Ой, чэсны муж, сам пан Якаў,
Не магу стаяць, коласа дзяржаць,
Колас клоніць, сукалена ломіць,
[Сукалена ломіць], саломіну трасціць.
— Пастой, пастой, жыта густое!
А з панядзелку на ўсю нядзельку
Сабяру на цябе я жней маладых,
Жнеі маладыя, сярпы залатыя.
Часты-ясны зоркі на небе,
А часцей таго копы на зямлі.
Во шырок-высок месяц на небе,