Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Твае жнейкі да ўсё маладыя,
Разок махнуць — снапок нажнуць,
Другі махнуць — капу нажнуць.
Потым таго, пане гаспадару,
Твая жонка барзда гжэчна,
Дасць нам гарэлкі і сыр на тарэлку,
Сорак яек на паўміску.
Тыя яйкі мы палічым,
Тваю жонку павялічым

51

А ці ўдома, ўдома пане гаспадару?
Віном, віном зялёным[1]!
Хоць і ўдома, не акажацца -
Сядзіць на крэсле абуваецца,
Абувае боты шаўровыя,
Адзяе шубу бабровую,
Бярэ ключы залаценькія.
Пойдзе адмыкаці каня варанога
І паедзе поле аб’язджаці,
Поле аб’язджаці, ці пара жаці,
Ці пара жаці, жнеек наймаці.
Урадзіла жыта пры дарозе,
А ў даліне ў трубы павілося.
Што жнеечка, то жменечка,
Што сярпочак, то снапочак.
Песня спета проці лета.

52

На першы дзень на вялікадзень,
Зялён явар, зялёны[2]!
Валачобнікі сабіраліся,
Сабіраліся, рахаваліся:
— А куды пойдзем, а куды зайдзем?
Пойдзем, пойдзем ўсё дарогаю,
Усё дарогаю, ўсё шырокаю.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.