Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыйшлі ж мы да пана,
Да пана, як да гетмана,
Заспяваць прыкладна,
Заімшаваць ладна.
Панскае падворка брукавана,
Жоўтым пясочкам пасыпана.
У панскім ганку, як у вянку.
Мы не пойдзем у хату,
Проста ў поле,
Проста ў поле на панскую ніву,
Каб панская ніва была ўрадліва.
Дай жа божа, пане гаспадару,
Як пан араў, валы бушавалі,
Як баранаваў, коні іржалі.
Каб у панскай торпе было прыкладненька,
А на таку было прымалатненька,
А ў арудзе было прысыпненька,
А ў млыне было прымяльненька,
А ў дзежцы было прыхадненька,
А на стале кварта гарэлкі.

47

Радзі, божа, жыта
На новае лета.
Серпачком жата,
Жменькаю брата,
Ў снапкі вязана,
Ў сцірты кладзена,
На воз кладзена,
Жэрдкаю ўсціснена,
Ў гумно ўвезена,
Ў старану зложана,
На таку змалочана,
Ў печы прысушана,
Ў жорнах прымолана,
Ў дзяжы прыкіснена,
Ў пячы прыпечана.
На стале акроена,
Дружыне прысытна.