Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Едзе ў поле жыта глядзець.
Спатыкае яго Юр’е з Міколай:
— Не едзь, пане гаспадару,
Тваё жыта даўно агледжана,
Пры дарозе удалося,
За гарою ў трубы павілося.
А ў даліне жнейкі жалі,
Жнейкі жалі маладзенькі,
Іх сярпочкі залаценькі.
Часты-густы зоры на небе,
Часцей-гусцей на зямлі копы.
Шырок-вялік месяц на небе,
Шырэй таго гумно яго.
Дай жа божа пану гаспадару
Жыці-быці, жыта вазіці,
Жыта вазіці, у тарпу злажыці.
У торпах укладна, на таку ўмалотна,
на таку ўмалотна, ў арудзе прысыпна.
Ў арудзе прысыпна, у печы прысушна,
У печы прысушна, у млыне прымолна,
У млыне прымолна, ў дзяжы падыходна,
Ў дзяжы падыходна, у печы румяна,
На стале сытна, у сям’і змірна!
Песня спета проці лета,
Не кажы барыць, а кажы дарыць.
Сыр на талерку, будзем піць гарэлку.
Пірог пшонны на закуску,
Чарку гарэлкі дзеля голасу,
Пірог пшонны дзеля коласу.
Вобад вісіць — калясо будзе,
Пазавеш у хату — добра будзе!
Песня спета проці лета,
Проці лета, проці цёплага.

46

Добры вечар, пане гаспадару!
Віно ж, віно ж зялёнае[1]!
А ці дома пан гаспадар?

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.