Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нашай скрыпца — мерка жытца,
Наш механош — кашэль насіць,
Кашэль насіць, сала прасіць,
Поўсць сланіны з самай серадзіны.
А на нашу браццю — па капе яец,
Па капе яец негдзе ўзяці,
Па дзесятачку можна даці.
А музыкава горкая доля,
Горкая доля — кварта гарэўкі,
Кварта гарэўкі, сыр на тарэўкі,
Пірог мяккі на закуску.
Кварта гарэўкі для смеласці,
Пірог мяккі для крэпасці,
Сыр бяленькі для голасу.
А што не вып’ець — мы дапаможам,
Як уп’ецца — спацькі паложым,
Як праспіцца, працверазіцца,
Пойдзець з намі развесяліцца.
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі,
Да ўжо ж вам песня спета,
Песня спета проціў лета,
Проціў лета, лета ж краснага,
Ў добрай ласцы, ў добрай згодзе,
Ў добрай згодзе, нам пець годзе.

45

Ідуць, гудуць валачоўнічкі,
Віном, віном зялёным[1]!
Спяваючы, гукаючы,
Слаўнага сяла пытаючы,
Вялікага двара Гаўрылава.
Чы ўдаму́, даму́ пане гаспадару?
Хоць і ўдаму, не акажацца —
Сядзіць на куце, абуваецца.
Надзяе боты казловыя,
Кладзе шапку бабровую,
Надзяе шубу мядзведжую,
Сядлае каня ворана,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.