Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Слаўнаму пану пакланіцеся.
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі,
Адпраўляй жняёк у чыстае поле,
Чэсную жану во папераду,
З белым сырам, з малым сынам.
Што раз разнець, то сноп нажнець,
На ступень пражнець — капу кладзець.
Часты-густы ў небе звёзды,
Часцей-гусцей у полі копы
Слаўнага пана, [пана] Аркадзі.
Вялік-шырок у небе месяц,
Шырэй-вышэй у гумне стагі
Слаўнага пана, [пана] Аркадзі.
Перанясі, божа, во гэту пашэнку,
Во гэту пашэнку чэраз асетку.
Вот дай, божа, умалоціста,
А ў закроме во насыпіста,
А з закрому невыборыста,
У мельніцы намеліста,
У дзяжы падыходзіста,
У печы набуханіста,
У столічку укроіста,
У сямействе — міравая сыць.
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі.
Да ўжо ж госці даўно пяюць,
Слаўнаму пану весці даюць.
Ах, мы госці недакучныя,
Год у год раз пабываем,
Вашага здароўя спытаем,
Вот у той жа дзень, у вялікдзень.
Ой, чым жа нас дарыць будзеш,
Чы золатам, чы серабром,
Чы краснымі яечкамі,
Чы харошымі славечкамі?
Нашы дары не вялікія,
Не вялікія і не малыя?
Пачынальнічку — чырвон злоты,
Падхватнічку — паўзалатога.
Асвістаму хоць нямнога,
Хоць нямнога — каня варанога,
Каня варанога гулі вазіць.