Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, едзь жа ты да доманьку,
Да доманьку да новага,
Да новага, да айцоўскага,
Да айцоўскага, да бацькоўскага,
[Да] караватачкі да цісовае,
Да сваёй жаны да вернае.
- Ты жана мая, ты душа мая,
Ох, быў жа я ва чыстым полі
Поля паляваці, жыта аглядаці,
Хвала богу, харашо жыта!
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі,
Вайдзі жа ты да стаенкі,
Да новае, да айцоўскае.
Вазьмі каня варанейшага,
Варанейшага, што найлепшага.
Паязджай жа ты да горада,
Да горада да Магілёва.
А стань жа ты на рыначку,
На рыначку, пры крамачку,
Пакупляй сярпы ўсе сталістыя,
Падзяржаначкі пазлацістыя.
Прыехаў жа ён із горада,
Із горада із Магілёва.
Чэсная пані дагадліва:
Сабрала жняёк да павён дварок,
Сорак сярпоў жыта жаці,
Сорак хлапцоў сноп'я насіці,
Сорак мужчын копы класці.
- Ты жана мая, ты душа мая,
Заві жняёк у хатачку,
Запалі свечы трайчастыя,
Саджай жняёк за столічак,
За столічак за цясовенькі,
За цясовенькі, за кляновенькі,
За скацеркі бярчастыя,
За тарэлачкі двайчастыя,
За ложачкі серабрастыя,
За хлябцы за сітовыя,
За стравіцу за сахарную.
Пабі й жа ты іх хлебам, соллю.
- Цяпер вы, жнейкі, не пышыцеся,
Госпаду богу памаліцеся,