Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ПАНА ГАСПАДАРА ЖЫТА РОДЗІЦЬ

44

Добры вечар, чэсны й пане,
Чэсны й пане, [пане] Аркадзі!
Чы пазволіш песню спеці?
Ва нядзельку паранюсенька
Ўзышло сонца весялюсенька,
Ўзышло яно абутрала,
Асвяціла лугі, бары,
Лугі, бары, чыстае поле,
Чыстае поле, жыта ядраное.
Во што ў полі рана пагукаець?
Во чы лебедзі, во чы сокалы?
Во не лебедзі, во не сокалы -
Ядраное жыта гаспадара кліча.
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі,
Пасеяў жыта, у полі не быў,
У полі не быў, на адведаваў.
не адведаў у корані,
Адведай хоць у коласе.
А ў корані каранісценька,
А ў коласе каласісценька.
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі,
А пашоў жа ён у чыстае поле
Поле паляваці, жыта аглядаці,
Пяшком пашоў, ён не абышоў,
На кані паехаў, ён не аб’ехаў,
Сакалом ляцеў, жыта глядзеў:
— Хвала божа, харашо жыта!
Каласок гнецца, аб зямлю б’ецца,
Ядраное жыта высыпаецца,
Колас к коласу галаву клоніць.
Патом таго, слаўны пане,
Слаўны пане, [пане] Аркадзі,