Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трэцяя доля — дзеці дробныя.
Жыта ядронае — пажынаць будзем,
Коні вараныя — паязджаць будзем,
Дзеці дробныя — пасылаць будзем.

43

На першы дзень на вялікадня,
Зялён явар, зялёны[1]!
Ішла туча, туча цёмная,
Туча цёмная, валачобная.
Да ішлі ж яны ўсё дарогаю,
Ўсё дарогаю, ўсё шырокаю,
Да мураўкаю зеляненькаю.
Сустрэлі яны госпада бога,
Як спаткалі, шапкі знялі,
Шапкі знялі, сукланіліся,
Сукланіўшыся, папыталіся:
— Госпадзі божа, ўкажы нам дарогу,
Ўкажы нам дарогу к вялікаму сялу,
К вялікаму сялу, к новаму двару,
К чэснаму мужу, к пану Івану.
А ці вы ж яго да не знаеце,
Да што вы яго да пытаеце?
Да яго ж дварок знакамісценькі,
Да кругом двара да рака цячэ,
Рака быстрая, беражыстая.
Падышлі яны пад акенечка,
Да пад новае, пад цясовае.
А ці дома, дома пане Іване?
Хоць ён дома, да не кажацца -
У каморачцы прыбіраецца.
Надзяе шубу бабровую,
Надзяе штаны картовыя,
Надзяе боты казловыя.
Як прыбраўся, так і абазваўся,
Так і да цэрквы богу маліцца.
Богу маліцца, ў бога прасіці:
— Дай жа мне, божа, да тры сыночкі,
Да тры сыночкі, ўсе работнічкі.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.