Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да быў мой пан у вялікай дарозе,
У вялікай дарозе, у слуцкім абозе,
Да суды судзіў, да перасудкі браў,
Сынкам сваім конікі спраўляў,
Да спраўляў сынкам па коніку,
Па коніку да па вараненькім,
А сваей жане кунню шубу.
Сынкі ж будуць паязджаці,
А дачушкі будуць скакаці,
А жана ў шубе пахаджаці.

42

А йшлі, гулі валачобныя[1],
Вясна красна, дзень цёплы[2]!
Ішли ж яны ўсё гукаючы,
Слаўнага мужа да пытаючы:
— Да ці дома, дома слаўны мужа?
Хоць ён і дома, да не акажацца -
У каморачцы прыбіраецца,
У сінія сукны адзяваецца,
Баброву шапку кладзе на галоўку,
Шаўковы пояс падперазуе.
Як прыбраўся, тады абазваўся:
— Дзіўныя людзі валачобныя,
Што ж вы мяне да не знаеце,
Чаго ж мяне да пытаеце,
А ці вы ж мяне ці двара майго?
Мой жа дварок знакаміценькі?
Паўз мой дварок рэчкі цякуць,
Рэчкі цякуць, масты мосцяцца,
Усе й калінавыя, усе й малінавыя.
Цераз той мосцік сам гасподзь ішоў,
Сам гасподзь ішоў, матка божая.
А святы Юрай, запрагай коней,
Святы Мікола, гавары з мужам,
Гавары з мужам, што яму за долю даці.
Первая доля — жыта ядраное,
Другая доля — коні вараныя,

  1. Кожны радок спяваецца два разы.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.