Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да па пояс памачыліся,
Пакуль да пана да дабіліся.
Ой, славён слаўны пане гаспадару.
Ой, чым жа ён да гэтак славён:
Ці канём, ці валом, ці сваім дабром?
На яго дварочку, як у вяночку.
У нашага пана тын тынаваны,
Тын тынаваны, двор маляваны,
Навакола тына саболік іграіць,
[Саболік іграіць] і пчолкі лятаюць.

37

А на вуліцы на шырокай,
Зялёны сад вішнёвы[1]!
На мураўцы на зялёнай
Ляжыць бруссе ўсё цясовае,
На тым бруссі ды мужы сядзяць,
Мужы сядзяць, мужы чэсныя,
Радуюць раду ды вялікую,
Вялікую, ды не малую:

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.