Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А чый гэта дом свянцоны?
Ці ёсь у доме дабрачэсны хадзяю,
А хадзяю пане Мікалаю?
Устань жа ты, прабудзіся,
Дарагой шубай абхініся,
Падыйдзі к ваконцу, паглядзі на двор,
Што ў цябе на дварэ савяршаецца,
Савяршаецца й аб'яўляецца.
Твой жа дварочак, як тыночак,
Вароцікі мядзяныя,
Падваротнічкі маляваныя.
У канцы варот стаіць ягор,
Тонак, высок аж да неба,
Сучча, вецце да самае зямлі.
Як наляцелі з чыстага поля,
[З чыстага поля] дробныя пташкі,
Дробныя пташкі, усё салавейкі.
Вяльможна паня ходзіць па пакою,
А бярэць хустку у правую ручку
Да выходзіць на ганачак.
Махнула хусткай на зелен ягор:
- Шугі ў лугі, дробныя пташкі,
[Дробныя пташкі], усё салавейкі!
Не 'ббівайце залатога лісця,
[Залатога лісця], срэбранага вецця,
Мне самой, імасці, знадабна будзець.
Судзіць жа бог сыноў жаніці,
Сыноў жаніці, дачок аддаваці,
А панічам на страменкі,
А паненачкам на вяночкі.

36

Ой, лугам, лугам да лугавіною,
Да зялён явар, дуброва[1]!
Да тудэю ішлі гойныя госці,
Гойныя госці - валачобнічкі.
Валачобнічкі валачыліся

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.