Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да зажурыўся пан гаспадар,
Да на той гары пахаджаючы,
Белыя ручкі да ламаючы.
Да яго жана разважна была:
"Да не журыся, пан гаспадар,
Да калі будзем жыці да быці,
Мы тую гару зноў панасыпляем,
Тыны-прытыны папрытынваем,
Сады-прысады панасаджваем,
Райскія пташкі папрынаджваем".

34

Да на вялікдзень, да на божы дзень[1],
[Вясна красна на ўвесь свет!][2]
Сабіраліся, рахаваліся
Красныя малойцы-валачэбнікі.
А сабраўшыся і пайшлі сабе,
Іграючы, прыпяваючы,
Слаўнага пана да пытаючы.
Ой, ці дома ты, дома, наш пан?
Ой, хоць дома, не скажацца -
У новай каморы прыбіраецца.
Слаўны наш пан, чым ён славен,
Ці сваім дабром, ці сваім уборам?
На яго двары вялікая ўцеха,
А якая ўцеха? - Залатая гара,
Сад-вінаград, райскія птахі.
Да гэтага ж пана паехалі госці,
А якія госці? - Валачэбнікі.
Сад-вінаград яны паламалі,
Райскія пташкі паразганялі.
Слаўны наш пане, не тамі гасцей,
Не тамі гасцей, надары бардзей,
Вынесі падарак на свой новы ганак,
Капу яек да не лічачы,
Срэбра-злота да не важачы.

  1. Кожны радок спяваецца два разы.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.