Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сад-вінаград пазасаджаны,
Райскія птушкі папрынаджваны,
Цясовыя сталы да пазасціланы,
Зялёныя кубкі да паналіваны.
Усходзілася шура да бура,
Сад-вінаград да паламала,
Райскія птушкі да паразганяла,
Цясовыя сталы да парассцілала,
Зялёныя кубкі да паразлівала.
Засмуціўся сам пан гаспадар,
А ў яго жонка разважліва,
Па двару ходзіць, пана разважае:
"Не смуціся, пан гаспадар,
Да калі будам жыці да быці,
Сад-вінаград пазсаджваем,
Райскія птушкі папрынаджваем,
Цясовыя сталы да пазасцілаем,
зялёныя кубкі да паналіваем
І з дзеткамі, і з суседкамі,
І з блізкімі да прыяцелямі".
Кварту гарэлкі да дзеля смялосці,
А сыр белы да дзеля бялосці.

33

А ў нашага пана гаспадара,
Вясна красна к нам прыйшла[1]!
Пасярод двара залатая гара,
А на той гары да на залатой
Тыны-прытыны папрытынены,
Сады-прысады панасаджваны,
Райскія пташкі папрынаджваны.
Да завінулася шура да й бура,
Усю тую гару да й раздула,
Тыны-прытыны паварочала,
Сады-прысады павырывала,
Райскія пташкі паразганяла.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.