Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Белыя малойцы - валачэбнікі.
Сабраўшыся, зрахаваўшыся,
Пашлі яны іграючы,
Іграючы, ўспяваючы,
Слаўнага сяла да пытаючы.
Прышлі яны к слаўнаму сялу,
К слаўнаму сялу, к новаму двару,
К новаму двару на падвор'е,
На падвор'е пад акошачка.
- Дзень добры, пане гаспадару!
Адчыні акошка, паглядзі на двор.
Ў яго на дварэ вінны калодзезь,
Вінны калодзезь і розныя краскі,
Розныя краскі, морскія пташкі.
Морскія пташкі і залатыя чашкі.
Вінны калодзезь яны выпілі,
Розныя краскі яны пашчыпалі,
Морскія пташкі [яны] разагналі,
Залатыя чашкі яны паламалі.
Засмуціўся пане гаспадару,
А яго жана, вельмі разумна,
Разважыла і разраіла:
"Не смушчыся, мой міленькі!
Вінны калодзезь ён сам нацячэ,
Розныя краскі самі нарастаюць,
Морскія пташкі з мора налятаюць,
Залатыя чашкі залатар прынясе".
Калі любіш гасцей, дык заві ў хату.
Нам, валачобным, мала трэба:
Кварта гарэлкі дзеля пасядзелкі,
А сыр белы на закуску,
А пшонны пірог дзеля коласу,
Карэц яец для маіх рабят,
А пачынальнічку чырвон злоты,
Чырвон злоты то яму на боты.

32

Да ў нашага пана гаспадара,
Да зялён явар, дуброва[1]!

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.