Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды ці вы мяне ды не знаеце,
Што майго двара вы пытаеце?
Мой жа дварок знакамісценькі,
Знакамісценькі, пазлацісценькі,
На маім дварэ стол-прастол стаіць,
На маім стале ды тры кубачкі,
Ды тры кубачкі, ды тры роўныя,
Ды тры роўныя, ды тры поўныя.
За маім сталом сам бог сядзіць.
Первы кубак - для самога бога,
А другі кубак - для жаны яго,
Трэці кубак - для Юр'я святога.
Святы Юрай па межах ходзіць
І ў Івана жыта родзіць.
Музыканціку - ды капа яец,
Валачобнічкам - гарнец гарэлкі,
Пачынальніку - сыр на талеркі.

28

Да й ішлі хлопцы да полем, борам,
Вясна красна на двары![1]
Да полем, борам, баравінкаю
Першым дзянёчкам, вечарынкаю,
Іграючы, успяваючы,
Слаўнага пана да пытаючы.
А ці дома, дома слаўны пане?
Хоць ён удома, не акажацца -
У новай каморы прыбіраецца,
Ў казловыя боты абуваеца,
Залатую сукню да на'пашкі бярэ,
Шапку-баброўку кладзе на галоўку.
Як прыбраўся, тады аказаўся.
Выйдзі, выйдзі, пане, к нам на ганачак
Да вынесь, пане, нам падарачак.
А які падарак - да сорак яек.
Да сорак яек да сорам даці,
А пяцідзесяці трэба пашукаці.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка