Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды ці ёсць, ці няма ды хто дома?
Хоць і ёсць, хоць няма - не акажацца,
Не акажацца - прыбіраецца
Ўсё к святому дню, ўсё к вялікадню.
Замятае двары ўсё к вялікадню.
Замятае двары ўсё павым пяром,
Ўсё павым пяром, залатым крылом,
Засцілае сталы ўсё кітайкамі,
Ўсё кітайкамі, ўсё зялёнымі,
Ды стаўляе кубкі ўсё пісаныя,
Ўсё пісаныя, маляваныя.
Налівае кубкі зеляным віном,
Зеляным віном, чорным півам.
Зялёнае віно - пану гаспадару,
Чорнае піва - для яго жаны,
Саладок мядок - для яго дзяток.
Вынесь, вынесь копу яек,
Копу не копу, а паўкапы мала,
Вынесь сорак, каб усім стала!

26

А з-пад лесу, лесу цёмнага,
Вясна красна на ўвесь свет![1]
А з-пад гаю, з-пад зялёнага
Ці не тучка йдзець, ці не воблачка?
А йшлі ж тудой валачобнікі,
Валачобнікі - людзі добрыя.
А йшлі ж яны, шаталіся,
Вялікага сяла пыталіся,
вялікага сяла, багатага двара,
Багатага двара пана Іванькі.
Ці ты дома, пане Іванька?
Хоць ён дома, ён не акажацца -
К вялікаму святу прыбіраецца,
Абуваець боты шаўровыя,
Надзяець шаты па самыя пяты,
Падпяразаіць ды каван пояс.
Прыбраўшыся, ён сеў сабе
За столікам за цясовенькім,
За скацерцю за бялёвенькай.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.