Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А к таму двару, к Купрэеву.
А ці дома, дома сам пан гаспадар?
А хоць ён і дома, да не 'кажацца,
Ён не 'кажацца - прыбіраецца,
Надзяваіць сукну атласовую,
Надзяваіць боты казловыя,
Надзяваіць шапку сабалёвую,
Надзяваіць пояс, што як жар гарыць.
А й садзіцца ён за цісовы стол,
За цісовенькі да за новенькі
Да й стаяць жа за ім тры хлопчыкі,
Да тры хлопчыкі, тры малойчыкі.
Дзяржаць жа яны па кубачку,
Па кубачку па сярэбранаму.
У першым кубку - зеляно віно,
У другім кубку - пшоннае піва.
А й каму ж піць тое зеляно віно?
Пану гаспадару, пану ласкаваму!
Салодкі мядок - то яго жане,
Пшоннае піва - то дзяцём яго.
Не кажыце таміць, прыкажыце ж дарыць.
Нашы дары невялікія:
Пачынальніку - чырвон залатэй,
Прыпявальнічкам - па дзесятку яец.
Скамарохава горкая доля:
Чарка гарэлкі, сыр на тарэлкі,
Чарка гарэлкі - то для смеласці,
Сыр на тарэлкі - для крэпасці.

21

А ў нядзелю ранюсенька,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Ішлі хлопцы, ўдалыя малойцы,
Ішлі ж яны гукаючы,
Багатага двору пытаючы,
Багатага двору да чэснага пана.
А ў нашага пана зялезны тын,
Зялезны тын, медзяныя вароты,
Падваротнічкі з рыбяй костачкі.
- Пане гаспадару, адчыні аконца,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка