Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І дабром сваім, і жыватом сваім.
Падмятае двор ўсё павім пяром,
Ўсё павім пяром, залатым крылом.
Стаўляе сталы ўсё [цісовыя],
Засцілае сталы ўсё кітайкаю,
Ўсё кітайкаю, ўсё зялёнаю,
Стаўляе кубкі ўсё срабляныя,
Налівае кубкі зеляным віном,
Зеляным віном, чорным півам,
Чорным півам да салодкім мядо́м
Зеляное віно — пану гаспадару,
Чорнае піва — для жаны яго,
Саладок мядок — для яго дзетак.
Дай табе божа, пане гаспадару,
І ў каморы і ў аборы:
Гдзе гара — там жыта капа,
Гдзе лог — там сена стог.
Пане гаспадару!
Не кажы так іці, кажы надарыці,
Да нашы дары невялікія.
Валачобнічкі — не дакучнічкі,
Да ў год ходзяць да бога просяць.
Пачынальнічку — пяцьдзесятнічку,
Старшаму пяўцу — да капу [яек],
Да кашаляносу — да пірог к носу.

19

Ішлі, брылі валачэбнікі,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Прыйшлі, прыбрылі к чэснаму мужу,
К чэснаму мужу, багатому дому.
Ці ёсць, ці нет гаспадар дома,
Гаспадар дома Іванюшка?
Хоць ёсць, хоць нет, да не кажацца,
Садзіцца за стол за цісовенькі,
За скацерку за кручастую.
Стаіць перад ім да тры кубачкі,
Тры кусачкі пазалочаныя.
У першым кубку — зеляно віно,
У другім кубку — салодкі мёд,
У трэцім кубку — пшоннае піва.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.