Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А прынясём сто пудоў воску
Нашаму Сымонку на ўспамогу.
У яго на дварэ а зялён явар,
На том явары ясен сакол
З ясным сакалом размаўляе.
- Ясен сакол, што ты думаеш?
- А я думаю паляцеці,
Я палячу ў шведскую зямлю.
А прыганю я стада быдла
Нашаму Сымоньку на ўспамогу.
- А ясен сакол, што ты думаеш?
- А я думаю паляцеці,
А палячу я ў турэцкую зямлю,
А прыганю я табун коней
Нашаму Сымоньку на ўспамогу.

15

Славен, славен наш хазяін,
Вясна красна на увесь свет[1]!
Ах, чым жа ён да гэтак жа славен,
Ці канём, ці валом, ці сваім дабром?
Ні канём, ні валом, да сваім дабром.
Ў яго на дварочку, так як у вяночку.
Да кругом двара да тыны стаяць,
Пад тынамі салаўі пяюць,
Салаўі пяюць, пчолкі гудуць.
Прасіліся пчолкі ў свайго пана
На трыполле да на пагулянне.
Першае поле - паднябеснае,
А другое - да нямецкае,
А трэцяе - да швецкае.

16

А з-пад лесу, лесу цёмнага,
Вясна красна на ўвесь свет[2]!
Ніхто тыя хмары не ўгадае.
Абабраўся чэсны мужа:

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.
  2. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.