Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

СЛАЎНЫ ГАСПАДАР І ЯГО ДВОР

10

Із-пад лесу, лесу цёмнага
Ішла тучка валачобная.
А не туча то йшла — валачобнічкі,
Валачобнічкі, белы малойцы,
Белы малойцы, а ўсё кудзінцы.
Пабраліся брат за брата,
Брат за брата, друг за друга.
Ішлі яны дарогаю,
Дарогаю шырокаю,
Шырокаю, торненькаю,
Траўкай-мураўкай зялёненькаю.
Сустрэлі яны госпада Бога,
Знялі шапачкі, пакланіліся,
Пыталіся ў Госпада Бога:
— Пакажы нам, Божа, во куды дарожка?
— А гэта дарожка і туды і сюды,
І туды і сюды, ў тры гарадочкі,
У тры гарадочкі, к слаўнаму пану,
К слаўнаму пану, [пану Аляксею].
Ні па том, ні па сём не пазнаеш
Слаўнага пана, [пана Аляксея].
Толькі ўзнаеш па падвор’ейку.
Вот яго двор на пагурачку,
На пагурачку трысцём трышчон,
Трысцём трышчон, вароты залоты,
Вароты залоты, парогі тачоны,
Падваротнічка — рыб’я костачка.
Каля таго трысця вуллі стаяць,
Вуллі стаяць, пчолкі гудзяць,
Пчолкі гудзяць, у палёт ляцяць.
— Патом таго, слаўны пане,
Слаўны й пане, [пане Аляксею],
Даў жа ты мне пасад добры,