Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чым пахвалішся, ясны месяц?
- Як я ўзыйду позна з вечара,
То зрадуецца купец у дарозе,
Тавар у аборы і шчука ў моры.
- Чым пахвалішся, дробны дожджык?
- Як я прыйду тры разы ў маі,
Зародзіць бог жыта, пшаніцу,
[Жыта, пшаніцу], ўсякую пашніцу.