Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы нячаста
К людзям ходзім
І нямнога
Сабе просім:
Хоць два злоты
Нам на боты.
Калі змога -
Паўпірога,
Калі сіла -
Хоць паўсыра.

8

А з-за лесу, лесу цёмнага,
Зялёны сад вішнёвы![1]
Ідзе туча валачобная.
Валачобнічкі-недакучнічкі
нячаста ходзяць, нядорага просяць,
У гадочак адзін разочак,
Пачынальнічку - чырвоны злоты,
Яму чырвоны злоты на боты.
Падхопнічкам - па залоценькім,
А механошу - жыта калошу,
Хай ён нясе аж парвецца,
З яго бог насмяецца.

9

На добры вечар, сам пан хазяін!
Ой, калі ж ты спіш, так бог з табою,
Калі не спіш, так выйдзі са мною,
Паслухай, што ў небе гудзе.
Прачыста ідзе, трох гасцей вядзе.
Першы госць - яснае сонца,
А другі госць - ясны месяц,
А трэці госць - дробны дожджык.
- Чым пахвалішся, яснае сонца?
- Як я ўзыйду рана ў нядзелю,
Дак парадуецца ўвесь мір раждзёны.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.