Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Чый гэта дамок, а ён новенькі,
Вясна красна на ўвесь свет[1]!
А ён новенькі, ўвесь дубовенькі.
А здраства таму, хто ў гэтым даму:
Гаспадынечцы і гаспадару.
Гаспадынечка-журавіначка,
Гаспадарочак — слічны паночак,
А ці ўслых табе мае песенькі,
Мае песенькі валачобныя,
Валачобныя, велікодныя?
А калі няўслых, дык бог з табою.
А калі услых — гукай са мною,
Масці кладачку, заві ў хатачку.
А мы госцейкі небывалыя,
Небывалыя, нехаджалыя.
Нячаста ходзім, нямнога просім,
Толькі ў гадочак адзін разочак.
Ай, нясі, нясі кварту гарэлкі,
Кварту гарэлкі, сыр на талеркі,
К таму сырчыку — пшонны піражок,
К таму піражку — місу тваражку.
Кварта гарэлкі, ой, для смеласці,
Сыр на талеркі, ой, для голасу,
Пшонны піражок, ой, для коласу,
А міса тваражку для нажытачку.

4

А мы ідзём, ідзём пад багаты дом.
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Пад багаты дом, «дзень добры» даём:
— Дзень добры таму, хто ў гэтым даму!
Гаспадарочак, слышны паночак,
Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш,
Ці нас, валачобнікаў, дажыдаеш?
А калі не спіш, гукай са мною,
А калі ты спіш, дык бог з табою.
А мы госцікі недакушныя,

  1. 1,0 1,1 Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.