Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А масленіца -
Катаюцца.
А грамніцы -
Свечкі свенцяць.
Ты хазяін,
Ці ёсць дома?
Выйдзі на двор,
Спяём песню
І гасподню.

95

А на вуліцы на шырокай
І на мураве на зялёнай
Білі палі залатыя,
Масцілі масты ўсё сярэбраныя.
Тудым ехалі прачыстая,
Яна ехала шасцьма канямі,
Шасцьма канямі ўсё буланымі,
Карэтамі маляванымі,
Каточкамі ўсё кованымі.
Святы Юрый за павознічка,
Святая Мікола за лагоднічка,
А святы Ілля вядзець каня.
-Святы Ілля, вярні ж каня,
Вярні каня к слаўнаму пану,
К слаўнаму пану, [пану] Пятру.
У слаўнага пана, [пана] Пятра
Ёсць клетачкі і паветачкі,
Караватачка цясовая,
На той караваці сама спажа,
Сама спажа палажылася,
Палажылася, абрадзілася.
Чэсную паню за куму брала,
Чэсную паню, [паню] Дар’ю.
— Ты кума мая, ты душа мая,
Вазьмі ж маё дзіцятачка,
Вазьмі яго, спавей яго,
Спавей яго ў пялюшачкі,
Ў пялюшачкі ў бялёвыя,
У паясочкі шаўковыя.
Да нясі ж яго да цэркаўкі,