Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А ўзнясенне -
Божжа уступленне.
Святы Барыс
Барануіць
У тры тройкі,
На адной толькі.
А Мікола,
Стары хазяін,
Па межах ходзіць,
Жыта раўнуіць,
Дзе высахла,
Дзе вымакла,
Зраўнуй, божа,
Усюдых роўна.
Свята тройца
Май стаўляіць,
Старых памінаіць.
А дзесятнік
Гнаі возіць.
Дзесятуха косы точыць,
Касіць хочыць.
Свято Пятро -
У жыце ядро.
Свята Ілля,
Божжа жняя,
Жыта зажынаіць,
У копы стаўляіць,
А прачыста -
З поля чыста,
Жыта свенціць.
Святы пакроў -
З поля дамоў.
Святы Змітры,
Мудры-хітры,
Сыноў жэніць,
Дачок даець.
Свято ражство
З калядой ходзіць,
А Новы год
Устрачаюць,
Успіваюць.
Свято хрышчэнне
Дамы хрысціць,