Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыгож, высок месяц на небе,
Прыгажэй, вышай стог на гумне.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
У Ляксея ў гумне накладзіста,
У Ляксея на асеці насадзіста,
Ў кругу навесіста, ў дзяжы падходзіста.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
А пагэтаму, хазяін, не кажы таміць,
А кажы нас шчадро дарыць:
Зачынальнічку - чырвон залаты,
Громкім пявунам - гарнец гарэлкі,
Гарнец гарэлкі і сыр на тарэлкі.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Мы ў цябе госці недакучныя,
Бываем у гадочак усяго разочак.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Калі дарыш - будзь здароў,
Калі не дарыш - палупі кароў,
Пажыві болі, палупіш коні.

94

Благавешчанне,
[Зялёны сад вішнёвы!][1]
Жыта парушаіць.
Хоць пад сняжком -
З божжа душком,
А вербніца
Вербу свенціць,
Свята пасха
Разгаўляіць,
А радаўніца -
Божжа памочніца.
- Свято Юр'е,
Вазьмі ключы,
Адамкні зямлю,
Пусці расу
На ўсю вясну,
І цёплую,
І мокрую.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.