Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

[Вясна красна на ўвесь свет!]
Ішлі ж яны і шаталіся,
Багатага мужа пыталіся.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Ці ёсць ў доме багаты муж?
Хоць ёсць, хоць няма,
Да не акажацца -
І ў новай каморы прыбіраецца.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Надзяець штаны замшовыя,
Панчошачкі бялёвыя,
Сапожкі казловыя,
Рубашачку кумачовую.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Прыбраўшыся і ўмыўшыся,
Сеў ён за столік
Насупіўшысь, надуўшыся,
Алі скора стаў весяленек.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Стаяць прад ім тры кубачкі
І тры новенькія бутылачкі.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
У адной бутылачцы зеляно віно,
У другой бутылачцы пшанное піва,
У трэцяй бутылачцы саладок мядок.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Зялёна віно - дзеля яго самога,
Пшанное піва - дзеля жаны яго,
Саладок мядок - дзеля дзетак яго.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
А чый то двор трашчон, машчон,
Медзяны вароты, падваротніца,
[Падваротніца] - рыб'я костачка?
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Пасярод таго двара стаіць рыдля,
[Стаіць рыдля] рысаваная,
А ў той рыдлі усе святачкі,
Усе празнічкі сабраліся.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Ўсе святачкі, ўсе празнічкі сабраліся,
Самі сабой пралічыліся,
Да трох святцаў не далічыліся.
[Вясна красна на ўвесь свет!]