Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часты звёзды,
Часцей таго
У тваім гумне
Копкі стаяць,
Сцірты ляжаць.
Пакрый, божа,
Зямлю лістом,
Ваду лёдам,
Рыбу луской,
Дрэва карой,
Птаху пяром,
Дзеўку чапцом.
Святы Змітры,
Яны хітры,
Піва вараць,
Сыноў жэняць,
Дачок аддаюць,
Пасаг дзеляць.
Да й сыночкам -
Па канёчку
Па вараненькім,
Па сядзёлцу
Па залаценькім,
А дачушкам -
Па кароўцы
Што найлепшай.
Гаспадару -
Ўсё дамоўства.
Жыві здароў,
Мей сто кароў,
Век да веку,
Рог да року.

93

Не мак, рожа расцвітаець -
Белы малойцы наступаюць.
[Вясна красна на ўвесь свет!]
Ішлі ж яны па вуліцы,
Па вуліцы па шырокай,
Па вуліцы па шырокай,
Па травушцы па зялёнай.