Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З богам рондзіць.
Свята сёмка
Гнаі возіць,
Свята тройца
Папар арэць.
Святы дзявятнік
Красу даець.
Свята дзесятка -
У жыце пятка.
Святы Іван,
Божы каваль,
Косы круціць,
Сярпы рубіць.
Святы Пятро -
У жыце ядро.
Свята Ілля,
Божа жняя,
Упярод ішла,
Сярпок знайшла
Залаценькі.
Шахнець-махнець -
Снапок нажнець,
А дзе вяжыць -
Копка ляжыць.
Святыя Ганны
Памагалі
І канчалі.
Святы спас -
Пільненькі час,
Ён мяшаіць.
Прачыстая
Урачыстая
Жыта пасвянцаіць,
Засяваіць
Да й мяшаці
Памагаіць
Да й канчаіць.
А ўзвіжанне
Сцеліць лянок.
Святы пакроў
Прышоў дамоў
З усім дабром.
Як на небе