Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

168 

Заворываіць.
Бел моладзец
Вараным канём,
Новай сахой,
Белай рукой.
Святы вялікдзень
Разгаўляіць,
Красным яечкам
Старых, малых
Забаўляіць.
Радаўніца
Барануіць
Чыста поле
Яравое
Да й раўнуіць.
— Святы Юрай,
Божы ключнік,
Вазьмі ключы
Залатыя
Да йдзі ў поле
У чыстае,
Адамкні зямлю,
Пусці расу
На ўсю вясну,
Да й цёплую,
Да й мокрую.
Раса росна,
Вясна цёпла.
Святы Барыс
Ляды паліць,
Ячмень сеіць.
Святы Мікола,
Стары сявец,
Узяў сявеньку
Да й паехаў
На пашаньку,
Яр засяваіць.
Кініць рэдка —
Усходзіць густа.
Дай жа божа
Ўсюды роўна.
Святы шоснік
У полі ходзіць,