Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі не спіш,
Бог са мною.
Да ўстань рана,
Мыйся бела,
Да ўбярыся,
Надзень шаты
Дарагія.
Сама пані -
Кунню шубу
Аж да долу.
Адчыні акно
На ўсход сонца,
Да й глянь на двор,
Што на двору
Да й дзеецца,
Лялеецца.
Стаіць явар
Шырок, зялён,
На тым явары
Стаіць крэсла
Залатое.
На тым крэсле
Сам бог сядзіць,
Каля яго
Служкі яго
Шыкуюцца,
Рахуюцца,
Катораму святцу
Упярод стаці.
Перша свята -
Нова лета.
Святы ізбор
Упярод ступіў,
Ваду пусціў.
Святы Казімір
Дровы сячэць,
Клады кладзець.
Благавешчанне
Жытцо рушыць,
Зямлю сушыць.
Свята вербніца
Сошкі правіць.
Чысты чацвер