Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыта засяваіць.
Свят пакроў дзень
Укрываіцца,
Зямлю — лістом,
Ваду — лядом,
Рыбу — луской.
Святы Мітрый -
Чаны парыць,
Піва варыць.
Святы Міхайла -
Сына жаніць,
Дачку 'ддаваць.
Начынальнічку -
Купу яец,
А нам, браткам, -
Па дзесятачку,
Бутылачку гарэлкі,
Сыр на талеркі.

91

Па вуліцы па шырокай,
[А зялёны сад вішнёвы!][1]
Ішлі, брылі валачобнічкі,
Прышлі яны к аднаму двару.
Па чом пазнаць, што хазяйскі двор?
Вароцікі цясовыя,
А столбікі залачоныя,
Вярэюшкі тачоныя,
Закладачка серабраная,
Падваротніца — рыб’я костачка,
Рыбняй касцёй увесь двор змашчон,
Кругом двара ўсё зялезны тын,
Сірэдзь двара стаіць грыдня,
Кругом яе а ўсе святыя
Сабіраліся, салучаліся,
Катораму святу напярод ісці.
Святое ражство напярод пашло,
Васілійка васлед уступіў,
А кшчэнніка ваду свяціла,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.