Гэта старонка не была вычытаная
Што каму рабіць.
Первы празнік
Святы ізбор
Пусціць ваду з гор,
Рыбку са ставу.
Благавешчанне
Жыта рушыць.
Чысты чацвер
Хлебам-соллю,
Заараўшы
Вараным канём,
Залатой сахой,
Маладым сынам.
Свят Хрыстоў дзень -
Стасуюцца
Красным яечкам,
Божым славечкам.
Радаўніца
Сталы засцілаіць,
Дзядоў памінаіць.
Вот Ягорый
Пусціў расу
На ўсю вясну.
Святы Барыс
Па межах ходзіць,
Поле дзеліць.
Святы Мікола
Гарох засяваіць.
Свята вазнясенне
Жыта пучыць.
Святая троіца
Жыта каласуіць.
Святы Пётра
Жыта наліваіць.
Святы Ілля
Жыта зажынаіць
Хлебам-соллю,
Залатым сярпом.
Святы Макавей
З поля сабіраіць.
Святы іспас
Жыта пасвяшчаіць.
Прачыстая багародзіца