Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Музыканту — чэрвен злоты на боты.
Гаспадынька, масці кладку,
[Масці кладку], заві ў хатку,
Дый на дзіва — бочку піва,
Вядро гарэлкі, сыр на тарэлку.
А калі ласка — на закуску кумпяк мяска.
Гаспадынька, ды дай божа здароўя.
Калі ласка — дай кілбаскаў,
Калі змога — дай пірога.
Вашы дары ды бальшыя,
Ды праз дзверы не лезуць,
А праз ваконца, як шыць шыюць.

90

Добры вечар,
[Зялён явар наш, зялён!][1]
Пане гаспадару,
Ці спіш, ляжыш,
Ці адпачываеш
У белым ложы
З маладой жаной,
З малымі дзеткамі?
Калі не спіш -
Адтвары вакно,
Паглядзі на двор.
На тваім двары
Што дзеецца,
Што паводзіцца:
Царква стаіць,
Да й саборная,
Багамольная.
А ў тэй царкве
Прастол стаіць,
За прастолам
Сам бог сядзіць,
Вокал бога
Усе святыя,
Між сабою
Яны рахуюцца,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.