Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

89

Ідзём, пайдзём дарожкаю,
[Вясна красна на ўвесь свет!][1]
Далёкаю, шырокаю,
Пад ваконца слаўну мужу.
Ці спіш, ляжыш у пярыне ў пуховае
Із жаною маладою?
Ты прачніся, прабудзіся, прыбярыся
Ды прыдзі ж ты пад ваконца,
[Пад ваконца], на ўсход сонца.
Ды паглядзі ж ты ў ваконца,
Што ў тваім садзе-вінаградзе
Шацёр стаіць шаўковы.
Ды ў тым шатру крэсла стаіць,
Не прастое — залатое.
Ды ў тым крэсле сам бог сядзіць,
Каля бога ўсе святыя
Шахуюцца, рахуюцца,
Каму ўперад на работку выходзіць.
Аўдакая, перва святца, -
Вясна ўсходзе,
Ды саракі дровы рубюць,
[Дровы рубюць], клады кладуць.
Благавешчанне ды жытачка парухаець,
Хоць пад сняжком — з цёплым душком.
Вялік чвартак — гаспадар едзець у поле
З сівым канёчкам ды із плужочкам,
Пачынаець поле араць яравое.
Вельканец — вяліксвятца,
Вельканочна з гаспадынькай
Ды садзяцца ды за столік
За дубовы, абрусікі бялёвыя.
Разгаўляюцца ды з яечкам,
Ды з хлебам, з соллю,
Ды з добрым здароўем.
Разгавеўшыся, ды сваіх дзетак малюсенькіх
Ды з яечкам з чырвоненькім забаўляюць.
Святы Юр’я едзець ў поле
Ды зямельку адмыкаець,
Ды расіцу пускаець,

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.