Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На ўсю вясну, на ўсё лецечка,
На ўсё лецечка, на ўсё цёплае.
Святы Мікола па межах ходзя,
Па межах ходзя іўсё родзя,
І траву расціць, і скот пасціць.
Святое ўшэсце жыта раўнуе,
Святая тройца жыта красуе,
Святая дзевятка — у жыце пятка,
Святы Пятро — у жыце ядро,
Святая Ілля жыта зажынае
З белым сырам, з малым сынам.
Іллёва жана — добрая жняяя:
Што раз разне, то і сноп нажне.
Сноп ад снапа — паўтара ступня,
Капа ад капы — толькі дзве ступні.
Дай жа божа, каб было спорна,
На таку ўмалотам, а ў млыну намолам,
А ў дзяжы падходам, а ў печы ростам,
А на стале сыццю — к добраму жыццю!

Гаспадарочак, мой паночак,
Вазьмі сітца, насып жытца,
Дзяржы роўна, насып поўна.
Не будзем клясці, што цяжка нясці,
А будзем хваліць, што ўмееш дарыць.
Запявальнічку — капу яечак,
Памагальнічку — дзесятачак,
А механошу — жыта калошу.
А музыкі — горкая доля,
А што даюць, бярэ і тое,
Кварту гарэлкі, сыр на тарэлцы.
А мы госцейкі нехаджалыя,
Нехаджалыя, небывалыя.
Мы нячаста дакучаем,
А ў гадочку па разочку.
Дзякуй табе, пане, за добрыя дары.
Каб дажыць да лета ды лепей за гэта,
Каб вы добра жылі і лепей нас дарылі.