Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Багаты двор, жалезны тын?
А вароцікі ды чысовыя,
Падваротнічка — рыб’я костачка.
А лясь, пабразь у вакеначка:
Ці не пачуе нас пан гаспадар?
Ці не возьме залатыя ключы?
Ці не адамкне залатыя замкі?
Ці не пусце гасцей на двор?
На двор ідучы, лістамі сцялю,
Пад акном іду — чалом даю,
Чалом даю, пане гаспадар.
Ці спіш, ці ляжыш, ці не акажашся?
Ці да цэркаўкі сабіраешся?
А калі спіш, бог з табою,
А калі не спіш, гавары са мною.
Адчыні вакно высокае,
Паглядзі ў гумно далёкае,
Што ў тваім гумне за праява стала,
За праява стала, праявілася:
Там цэркаўка станавілася.
У той цэркаўцы прастол стаіць,
Каля прастола залатое крэсла.
На тым крэсле сам бог сядзіць,
Пяро дзяржыць, святкі піша,
Катораму напярод пайсці.
Святое раждзяство напярод пайшло,
Новы гадок — за ім услядок.
Святы крашчэннік ваду пасвянцае,
Святыя грамніцы свечы сучаць,
Святая масленіца бліны пячэ,
Святое благавешчанне заворвае,
Чысты чацвер ячмень сее.
Святое вялічка з красным яечкам,
З красным яечкам, з цёплым лецечкам.
На первы дзень пірагі маеш,
А на сярэднім дні пагуляеш.
Святы Юрый — божы пасол,
Божы пасол за мора пайшоў.
Адтуль ідучы, узяў ключы,
Узяў ключы залатыя,
Адамкнуў зямлю сырэнькую,
Пусціў расу цяпленькую,
Пусціў расу на ўсю вясну,