Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заворваіць да ў чысты чацвер,
У чысты чацвер вараным канём,
Вараным канём да шоўкавым гужом,
Шоўкавым гужом да залатой сахой,
Залатой сахой да правай рукой.
Святое вялічка з красным яечкам,
Святы Юр’я з цёплай расой,
З цёплай расой, з зялёнай травой,
З зялёнай травой, з залатым ключом,
З залатым ключом зямлю адмыкаіць,
Зямлю адмыкаіць, расу пускаіць.
О, дай жа божа росы цёплыя,
Росы цёплыя, годы добрыя.
Святы Мікола па жыце ходзіць,
Па жыце ходзіць, ён жыта глядзіць,
Дробным дожджыкам прамачаваіць,
Ціхім ветрыкам прасушаваіць.
Святая тройца жыта раўнуіць,
Святы дзевятнік у пукі бярэць,
Святое ўшэсце да высыпаіць,
Святая дзевятуха жыта красуіць,
А святы дзевятуха жыта красуіць,
А святы Іван да наліваіць,
Святое Пятро да паспяваіць,
Святая Ілля да зажынаіць,
Меншы святочкі носяць снапочкі,
Святы Ганны ба́бкі злічаіць,
Святы спас у гумно вязець,
Больша прачыстая снапкі падаець,
Менша прачыстая снапкі складаіць,
А святы пакроў стагі укрываіць,
Святы Зміцер стагі злічаіць.