Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А густа-густа на небе звёздаў,
А яшчэ гусцей на ніве снапоў,
Усе святыя ў ток павазілі.
Гаспадарочак, слічны паночак,
А ў тваім таку ўсё прыкладзіста,
У тваім млыне ўсё прымеліста,
У тваёй дзяжы ўсё падыходзіста,
У тваёй пячы ўсё прыпечыста,
На тваім стале ўсё прыкроіста.
Дай капу яец — і песні канец!

87

Ой, чалом, чалом да добры вечар!
Ці спіш, ці ляжыш, пан гаспадарок?
Калі ты спіш, пан бог з табою,
А калі не спіш, размоў са мною,
Падымі ты руку да [бяленькую],
Адчыні вакно ты цісовае,
Абалоначку крышталёвую,
Паглядзі на двор ты на новенькі,
А на новенькі, на цісовенькі,
Што на дварэ праява стала:
Стаіць явар тонкі, высокі,
Тонкі, высокі, лісцем шырокі.
Пад яварам столічак стаіць,
Кала століка крэселькі стаяць,
Крэселькі стаяць, святочкі сядзяць.
Ў адным крэсельку гасподзь бог сядзіць,
Гасподзь бог сядзіць, кнігі чытаіць,
Кнігі чытаіць, святкі збіраіць,
Святкі збіраіць і рассылаіць,
Катораму святцу напярод ступіць.
Святое ражство напярод пашло,
Святое васілле з Новым годам,
Святое кшчэнне з свянцонай вадой,
Святы грамнічкі з свянцонай свячой,
Святы ізбор пусціць воды з гор,
Святы Аўдакей сохі збіраіць,
Святы Аляксей да напраўляіць,
Святы саракі лемяшы істраць,
Свято благавешчанне завораваіць,