Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хазяюшка, наш бацюшка,
Калі услух наша песня,
Масці кладку, заві ў хатку,
Заві гасцей, дары барздзей.
Мы госцейкі нячастыя,
Нячаста ходзім, нямнога просім:
Калі змога — хоць паўпірога,
Калі сіла — хоць паўсыра,
Калі ласка — водкі пляшка,
Пару злотых хоць на боты,
Хоць сыру канец, хоць пару яец,
Пачынальніку — хоць парачку,
Маім братцам — па чарачцы.

86

Гаспадарочак, сличны паночак,
Зялёны явар, кудравы[1]!
Ці спіш, ці ляжыш, ці ў акно глядзіш?
А калі ты спіш, дык бог з табою,
А калі не спіш, гавары са мною!
Адчыні акно, паглядзі ў гумно.
А ў тваім гумне ды стаіць шацёр,
А ў тым шатры ды сам бог сядзіць,
А каля яго усе святыя,
Усе святыя — яны радзяцца,
Катораму з іх наперадзе стаяць.
А святы Барыс — ён у бога павыш,
Ён коні пасе ў зялёных лугах,
У зялёных лугах, у шаўковых травах.
А святы Рыгор спусціў ваду з гор,
Ваду у зямлю, а з зямлі траву.
Святы Мікола — нет яго дома,
Нет яго дома, пайшоў на поле,
Па полі ходзіць, дзе жыта родзіць.
Святое Пятра — усё паспявае.
Святое Ілья — ўсё зажынае
Залатым сярпом, шчаслівай рукой
І белым сырам ды з тваім сынам,
І з красным яйцом, з ласкавым слаўцом.

  1. Рэфрэн пащтараецца пасля кожнага радка.