Перайсці да зместу

Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Святы Іван пчолы садзіць
Пад пералазам па шасцёра разам.
Святы Пётра жыта спеліць,
Святы Кузьма сярпы робіць,
Залатыя, новыя і сталёвыя.
Святы Паўлюк граблі робіць,
Святы Дзям’ян сена грабіць,
Святы Ілья — слаўная жняя,
Святы Барыс снапы зносіць,
Святыя Ганны дамоў возяць,
Святы спас жыта пасвянцаець,
Святая прачыстая папары мяшаець
І жыта засяваець,
А другая ёй памагаець.
Святое ўзвіжэнне з поля збіраець,
Святы Міхайла з халодным ветрам,
Святы пакроў зямлю пакрыў,
Зямлю лістом, а ваду лядом.
Святы Юра грудай гвоздзіць,
Святы Мікола снегам мосціць.
Прышлі калядкі — гаспадаром парадкі.
Святая васілля дзяжу мясіла,
Пірагі пякла, і рагатыя, і букатыя.
Святое вадохрышча ваду пасвянцаець,
Людзей пакрапляець.
Святыя грамніцы свечы пасвянцаюць,
Прышлі саракі да другіх саракоў.
Дай жа божа гаспадаром здароўе.
Дай жа божа, каб жыта радзіла
На ніве капамі, а ў гумне сціртамі,
На таку ўмалотам, а ў арудзе спорам,
А ў прудзе намолам,
У дзяжы падходам, а ў печы ростам,
На стале сыццем.
Гаспадарок, дары гасцей,
Не баў, бардзей,
Нашы дары невялічкі:
У дзверы не лезуць, у акно шыюць.
Пачынальніку — капу яец,
А памагальнікам — па дзесятку,
Для механоса — тры грошы.
Музыцкая горкая доля,
Што даюць, бярэць тое.