Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

84

Ішлі, прышлі валачобнікі,
Іграючы, спяваючы,
Добрага пана шукаючы.
Добры вечар, пане гаспадару!
Чы спіш, чы ляжыш, пане гаспадару?
Калі ж да спіш, бог з табою,
Калі ж не спіш, моў са мною.
Адчыні акно, паглядзі на двор.
На тваім дварэ стаіць шацёр
Навюсенькі, бялюсенькі.
А ў тым шатры залатое крэсла,
На том крэсле сам бог сядзіць.
Перад богам усе святкі
Шыкуюцца, рахуюцца,
Катораму святу наперад пайці.
Святыя саракі наперад пашлі,
Святы Аляксей сохі чэшыць,
Святое благавешчанне заворываець,
Святы вярбіч вярбу пасвянцаець,
Чысты чацвер ячмень засяваець,
Святое вялічка з красным яечкам,
Першы дзень пірагі маюць,
А сярэдні дзень пагуляюць,
А паследні дзень выпраўляюць.
Радаўніца — статак запасаваюць,
Святы Юры, божы пасол,
Да бога пашоў.
А ўзяў ключы залатыя,
Адамкнуў зямлю сырусенькую,
Пусціў расу цяплюсенькую
На белы цвет і на ўвесь свет.
Святы Барыс бабы сеець,
Святы Мікола па межах ходзіць,
[Па межах ходзіць], жыта родзіць.
Урасіўся, умачыўся,
Пад залаты пояс падаткнуўся.
Святы ўшэснік — жыта выплываець.
Святая сёмуха навазы возіць
І бога просіць.
Святы дзевятнік жыта раўнуець,
Святая дзесятуха жыта красуець.