Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Святы Ілля -
Стара жняя,
Што раз махнець -
Снапок нажнець,
Што снапочак,
То бочачка,
Што бабачка,
То копачка.
Свята прачыста -
У полі ўрачыста.
Святы Змітры,
За ўсіх хітры,
Піва варыць,
Жану поіць,
Сыноў жэніць,
Дачок выдаець,
Пасаг даець,
А сыночку
Па канёчку,
А дачушцы
Па кароўцы.
Святы пакроў -
З поля дамоў,
Зямлю лёдам
Пакрываець,
Пчолку — мёдам,
Дзеўку — вянком,
Бабу — чапцом.
Пане гаспадару,
Масці кладку,
Заві ў хатку.
Гэтыя госці
Нячаста ходзяць,
Мала просяць,
Раз у гадок:
Пачынальніку -
Чырвон злоты
Ды на боты,
А маім братам -
Хоць на дзесятку.