Старонка:BNT.Valacobnyja piesni.djvu/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

А сыночку па канёчку,
А дачушцы па кароўцы,
Па кароўцы, па буроўцы.
Гаспадару, добры пану,
Бывай здароў, мей сто кароў,
Жыві болей, мей сто коней,
Поўны хлявец белых авец.
Гаспадару, добры пану,
Ці ўслых табе наша песня,
Наша песня велікодна,
Наша песня валачобна?
Калі ж услых, не моў, бардзей,
Не моў, бардзей дары гасцей.
Гэты госці нячастыя,
Рэдка ходзяць, мала просяць:
Пачынальніку — капу яек,
Маім братцам — па дзесятцы,
А музыку-музыканту —
Бутылачку «горкай долі».
Гаспадару, добры пану,
Да скарэй жа ўшахніся,
Каля шафкі павярніся,
Пляшку на стол, гасцей за стол,
Гаспадару, добры пану.

83

Ідзём, пайдзём
Няхай так будзе![1]
У слаўны дом,
Спяём песню
Таму-сяму,
Пану гаспадару,
Слаўнаму мужу
Із жаною
Маладою.
Пане гаспадару,
Устань рана,
Мыйся бела.
Сядзь пад вакном

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка.